Каляды у Аттаве

13 студзеня у беларускім класе у Аттаве святкавалі Каляды. Свята было арганізавана настаўіцай Мурзёнак Данатай Генрыхаўнаў і бацькамі вучняў. З прывітальным словам звярнуўся старшыня Аттаўскага аддзела ЗБК, сп. П. Мурзёнак, які павіншаваў усіх з Каляднымі святамі і Новым годам, і адзначыў, што беларускі клас спраўляе у гэтыя дні трохгадовы юбілей. На свяце прысутнічалі бацькі і госці - нашы суайчыннікі, якія пражываюць у Аттаве. Ганаровымі гасцямі былі Старшыня Рады БНР сп. І. Сурвілла і дырэктар школы Анна Боўлес.

Вечар пачаўся з песні Учора звячора. Потым усе вучні дэкламавалі калядныя і навагоднія вершы, а таксама вершы пра зіму. Прагучала мелодыя песні Ціхая ноч у выкананні Шамецькі Влады (скрыпка) і яе дачкі Паўлінкі, якая сыграла на піяніна. Потым дзяўчынкі выканалі песню-танец Сняжынкі. Інсцэніраваную казку Воўк-гультай сыгралі Алёша Цыпенка і Агата і Ніна Логвіны. Пелюшонак Ліля і Шамецька Паўліна выканалі танец Лялька. Беларускую полечку станцавалі Алёша і Агата. У выкананні юных музыкантаў на піяніна прагучэлі фрагменты класічнай музыкі. Закончылі канцэрт песняй Саўка ды Грышка.

У заключэнні сп. Івонка Сурвілла падзякавала бацькам і настаўнікам за атрыманае задавальненне і пажадала поспехаў у далейшай працы беларускага класа.

Потым дзеці селі за салодкі стол, пардрыхтаваны бацькамі. Дарослыя мелі магчымасць пагутарыць аб сваім жыцці-быцці. Канцэртам усе прысутныя засталіся задаволены. І хоць на гадзінку адчулі сябе, што яны пабылі на сваёй бацькаўшчыне. Шчыры дзякуй настаўніцы, дзеткам і іх бацькам, што яны робяць гэта.

24 студзеня 2007 года